У судзе завяршаецца разгляд справы супраць Марыі Калеснікавай і Максіма Знака. Ім можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення свабоды. Нельга выключыць, што ўжо на гэтым тыдні Мінскі абласны суд агучыць прыгавор палітвязням, паведамляе «Белсат» са спасылкай на сайт Віктара Бабарыкі.
Разгляд справы супраць Марыі Калеснікавай і Максіма Знака адбываецца ў закрытым рэжыме. Адвакаты абвінавачаных знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Яны не могуць распавядаць нават пра тое, як праходзіць працэс.
У панядзелак Марыя Калеснікава і Максім Знак выступілі з апошнім словам. Перад гэтым выступіў пракурор з патрабаваннем пакарання для палітвязняў. Але адвакат не можа распавесці пра падрабязнасці паседжання, у тым ліку і пра прысуд, які патрабуе абвінавачванне.
Дату і час абвешчання прысуду суд вызначыць на працягу тыдня. Не выключаецца, што гэта адбудзецца на гэтым тыдні.
Абвяшчэнне прысуду павінна адбывацца публічна.
вс