Беларуская Служба

Статус палітвязняў атрымалі яшчэ сем чалавек

30.08.2021 20:39
На сёння ў Беларусі налічваецца 653 палітвязні.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек. Гэта Андрэй Ліннік, Кірыл Чарткоў, Арцём Салавей, Дзмітрый Скрэтуцкі, Андрэй Аніскевіч, Ілля Палхоўскі і Юрый Сянькоў, піша праваабарончы сайт «Вясна».

Яны праходзяць па ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»), ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 368 («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр «Вясна», «Прававая ініцыятыва», РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», Беларускі дакументацыйны цэнтр, Lawtrend, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, »Ідэнтычнасць і права«.

На сёння ў Беларусі налічваецца 653 палітвязні.

вс