Беларуская Служба

У беларускіх сем'ях 41% выдаткаў ідзе на ежу

31.08.2021 08:12
У 2020 годзе доля расходаў на харчаванне ў Еўропа была найменшай у Люксембургу – 8,4%.
Zdj. Ilustracyjne
Zdj. IlustracyjneShutterstock

У красавіку-чэрвені гэтага года ў сярэднім на сям’ю прыходзілася 1610,2 рубля ў месяц, паведамляе Белстат.

У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак выдаткі на ежу склалі 41%, на куплю нехарчовых тавараў – 33%, на аплату паслуг – 23,5%, паведамляе «Наша ніва».

Для параўнання. У краінах з добрай эканамічнай сітуацыяй і высокім узроўнем даходаў насельніцтва траціць не больш за 15% на ежу. Згодна з аналізам РИА Рейтинг, у 2020 годзе доля расходаў на харчаванне ў Еўропа была найменшай у Люксембургу – 8,4%. Што тычыцца суседзяў, то ў Латвіі гэты паказчык складаў 23,3%, у Польшчы – 25,1%, Расіі – 29,7%, Літве – 31,5%, а ва Украіне – 47,9%.

У Беларусі тады доля складала 35,8%. За паўгода сітуацыя пагоршылася.

вс