Беларуская Служба

Сілавікі прыйшлі ў «Ахову птушак Бацькаўшчыны»

31.08.2021 15:24
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заснавана ў 1985 годзе і вядомая тым, што працуе над захаваннем разнастайнасці відаў і экасістэм Беларусі.
Аўдыё

У офіс найстарэйшай экалагічнай арганізацыі Беларусі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прыйшлі сілавікі. Пра гэта паведамілі калегі абаронцаў прыроды.

Паводле інфармацыі REFORM.by, прэтэнзіі ў праваахоўнікаў паўсталі да аднаго з супрацоўнікаў арганізацыі і гаворкі пра блакаванне ўсёй працы АПБ пакуль не ідзе. Аднак у фоісе  адбыўся вобшук, паведаміў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Вінчэўскі. "Не ведаю, у рамках якой справы праходзіў ператрус", - адзначыў Вінчэўскі.

Паводле яго слоў, тэхніку не забралі, аднак былі канфіскаваныя копіі некаторых дакументаў.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заснавана ў 1985 годзе і вядомая тым, што працуе над захаваннем разнастайнасці відаў і экасістэм Беларусі, залучаючы насельніцтва ў актыўную ахову прыроды. Яе чальцамі з’яўляюцца каля 3000 чалавек.

эж


АПБ просіць прэзідэнта забараніць веснавое паляванне на птушак

08.04.2020 12:42
Арнітолагі звяртаюць увагу на шэраг праблем, звязаных з веснавым паляваннем.