Беларуская Служба

Дыпмісія ЗША скарачае сваю колькасць у Мінску па патрабаванні ўладаў

31.08.2021 16:36
«Будзь то ў Мінску ці дзесьці яшчэ, амерыканскія дыпламаты працягнуць гэтую жыццёва важную працу».
  ,
Фота супрацоўнікаў пасольства, якія пакідаюць краінуКрыніца: https://www.facebook.com/usembassy.minsk

Амбасада ЗША ў Мінску скарачае свой штат зыходзячы з раней вылучаных патрабаванняў уладаў Беларусі. Фота супрацоўнікаў пасольства, якія пакідаюць краіну размясціла ў сваіх сацсетках, паведамляе «Смартпэс».


«Сёння другі раз за тры месяцы амерыканскія дыпламаты былі вымушаныя пакінуць Беларусь у сувязі жалю вартым рашэннем рэжыму абмежаваць узаемадзеянне і дыялог. Мы развітваемся з імі, а яны развітваюцца з вамі – з беларускім народам, у падтрымку дэмакратычных памкненняў якога яны працавалі», – гаворыцца ў допісе прадстаўніцтва, размешчаным у сацыяльных сетках.

У той жа час, дадалі ў амбасадзе, «будзь то ў Мінску ці дзесьці яшчэ, амерыканскія дыпламаты працягнуць гэтую жыццёва важную працу».

9 жніўня ЗША пашырылі санкцыі па Беларусі. Санкцыі ў прыватнасці, датычацца дзяржустаноў і шэрагу камерцыйных кампаній – усяго 21 юрыдычная асоба. У спіс таксама патрапілі 23 фізічныя асобы – чыноўнікі, сілавікі і бізнесмены.

Афіцыйны Менск у адказ на «недружалюбныя і нават агрэсіўныя дзеянні» адклікала згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадарам ЗША ў Менску, колькасць дыпмісіі было прапанавана скараціць да 5 чалавек да 1 верасня.

эж

Амбасадар ЗША ў Беларусі звярнулася да беларускага народу з нагоды  Дня Незалежнасці Злучаных Штатаў 

04.07.2021 15:33
«Сутыкнуўшыся з гвалтам, беларусы працягваюць змагацца за тое, каб іх голас пачулі».

У бібліятэцы Кангрэса ЗША з'явілася беларуская кніга «Я выходжу»

25.07.2021 07:26
Кнігу пра маршы ды акцыі пратэсту ў Беларусі,  уручыла Святлана Ціханоўская.

Беларусь адклікала сваю згоду на прызначэнне Фішэр паслом ЗША ў Менску і патрабуе скараціць штат амбасады

11.08.2021 16:30
Афіцыйны Мінск таксама не бачыць сэнсу ў прысутнасці ў Беларусі такога значнага персаналу амерыканскай дыпмісіі.