Беларуская Служба

10 верасня Пуцін і Лукашэнка падпішуць праграму інтэграцыі

31.08.2021 17:39
«Сёння канстатуецца, што з 28 карт, 27 карт цалкам узгодненыя, адна застаецца для абмеркавання і, можа быць, гэтае пытанне таксама будзе знятае 9 верасня (на сустрэчы кіраўнікоў Расіі і Беларусі)».
.   .
А. Лукашэнка і У. ПуцінКрыніца: Kremlin.ru, CC BY 4.0, via Wikimedia Commons

10 верасня на пасяджэнні саюзнага ўрада дзвюх краін, якое адбудзецца ў Мінску, будзе падпісана праграма інтэграцыі Расіі і Беларусі. Пра гэта паведаміў журналістам пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка, перадае ТАСС.

«10 верасня адбудзецца пасяджэнне саюзнага ўрада Беларусі і Расіі ў Мінску, якое будуць весці прэм'ер-міністры дзвюх краін. Там чакаецца падпісанне праграмы агульнай інтэграцыі», – сказаў ён. Як адзначыў пасол, праграма патрабуе актуалізацыі ў сувязі з апошнімі міжнароднымі падзеямі.

«Тры гады мы да гэтага ішлі, падыходзілі да гэтага ў два прыёму. Сёння канстатуецца, што з 28 карт, 27 карт цалкам узгодненыя, адна застаецца для абмеркавання і, можа быць, гэтае пытанне таксама будзе знятае 9 верасня (на сустрэчы кіраўнікоў Расіі і Беларусі)», заявіў Сямашка.

Напрыканцы верасня 2020 года паведамлялася, што афіцыйны Мінск і Масква аднавілі перамовы па дарожных картах. Амбасадар РФ у Беларусі Яўген Лукʼянаў у чэрвені адзначаў, што краінам застаецца ўзгадніць апошнюю з дарожных інтэграцыйных карт, якая тычыцца энерганосьбітаў.

эж