1 верасня журы конкурсу абвясціла, што сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў стаў пераможцам галоўнага прызу «Свет на раздарожжы» за фільм «Не бойся».
У фільме паказаны лёс людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.
Падзеі паказаны праз прызму назіранняў Міхаіла Аршынскага, які стаўся сведкам неймавернага палітычнага супрацьстаяння 2020 года.
З камераю ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб'ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў і разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі.
юл