Беларуская Служба

У Амельянцы знішчана адзіная ў Камянецкім раёне школа з беларускай мовай навучання

02.09.2021 09:07
Такі «падарунак» да Дня ведаў атрымалі тысячы бацькоў, якія падпісаліся за захаванне школы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Omar González from Pixabay/CC0

Змаганне за амельянецкую школу цягнулася больш за два гады, за захаванне школы сабралі больш за тысячу подпісаў. Але ўсё ж школу, якая працавала больш за сорак гадоў, зачынілі, паведамляе «Белсат». 

У мінулым годзе некаторыя настаўнікі і бацькі змаглі дабіцца таго, што чыноўнікі паабяцалі не зачыняць школу. Але 31 жніўня гэтага года грамадскасць была пастаўлены перад фактам – школы ў Амельянцы больш не будзе.

Усіх дзяцей, што там вучыліся, перавялі ў школу вёскі Пагранічная. Мясцовыя лічаць, што неабходнасць напаўнення школы ў Пагранічнай і стала прычынай закрыцця Амельянецкай сярэдняй школы, на новым месцы дзеці будуць вучыцца па-расейску, а на ўвесь Камянецкі раён не засталося ніводнай школы з беларускай мовай адукацыі.

юл