Беларуская Служба

Улады анансавалі масавы распродаж пустых і канфіскаваных дамоў у Беларусі

02.09.2021 11:10
Прадаваць пачнуць з Віцебскай вобласці, дзе ўжо вызначаюць адпаведныя населеныя пункты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Flash Alexander from Pixabay/CC0

Усе пустыя жылыя дамы там будуць прадаваць за базавую велічыню на аўкцыёне, а нават і без яго.

Пустыя дамы знаходзяцца не толькі ў аддаленых сельскіх населеных пунктах, але і ў самім Віцебску.

Пустыя жылыя дамы, прызнаныя судом безгаспадарнымі і якія перайшлі ва ўласнасць дзяржавы, будуць прадаваць на аўкцыёнах з пачатковай цаной продажу ў 1БВ (29 беларускіх рублёў) альбо адразу за базавую без правядзення таргоў. \

На дадзены момант у гэты пералік уключаныя 380 населеных пунктаў у 16 раёнах Віцебскай вобласці, у тым ліку 13 райцэнтраў, а таксама гарады Віцебск і Наваполацк.

юл