Беларуская Служба

Беларусь не будзе ўдзельнічаць у дзіцячым Еўрабачанні-2021 у Парыжы

02.09.2021 19:07
Беларусь з 2003 года двойчы выйгравала дзіцячае Еўрабачанне, а Мінск двойчы прымаў фінал конкурсу.
ІлюстрацыяКрыніца: novychas.by

Нагадаем, раней удзельнікаў ад Беларусі адхілілі ад дарослага конкурсу. Пасля гэтага Белтэлерадыёкампанія адмовілася ад паказу Еўрабачання. А пазней БТРК выключылі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, які выступае арганізатарам конкурсу, піша «Беларускі партызан». Прычынай выключэння стаў саўдзел супрацоўнікаў БТ у здзеках і катаваннях над затрыманымі на палітычных акцыях.

Дарэчы, Беларусь з 2003 года двойчы выйгравала дзіцячае Еўрабачанне, а Мінск двойчы прымаў фінал конкурсу.

эж


Еўрапейскі вяшчальны саюз замарозіў членства БТ у арганізацыі

28.05.2021 15:53
Саюз даў БТРК два тыдні, каб накіраваць афіцыйны адказ.

Больш за 50 сусветных НДА звярнуліся да Nestle з заклікам не замаўляць рэкламу на БТ

25.06.2021 16:43
«Ніводная іншая замежная кампанія не фінансуе дзяржаўную тэлепрапаганду рэжыму Лукашэнкі так, як Nestle».