У кватэры кіраўніка спартыўнага партала «Трыбуна» Максіма Беразінскага адбыўся ператрус, паведамляюць праваабаронцы.
1 верасня сілавікі прыйшлі ў кватэру, дзе журналіст жыў да ад'езду з Беларусі. Яны ўзламалі дзверы, а суседзям сказалі, што праз пах ацэтону падазраюць жыхароў кватэры ў вырабе наркотыкаў.
«Ганарыліся, што шумелі толькі 5 хвілін, бо на лесвічнай клетцы жывуць у тым ліку маленькія дзеці. Канфіскавалі жорсткі дыск старога кампутара, некалькі дапатопных флэшак, пару белых бранзалетаў, пару чырвоных, магніцік з Пагоняй з лядоўні і біту з лагатыпам Tribuna. Больш за ўсё перажываў, каб не забралі кухню. Яна ў мяне белая, а пасярэдзіне – чырвоная лядоўня. Але кухня на месцы. Лядоўня таксама», распавёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Максім Беразінскі.
эж