Увечары 2 верасня «Медыя-Палессе» перастаў адкрывацца ў большасці карыстальнікаў Беларусі, а раніцай – і за мяжой. Чым выклікана блакаванне, рэдакцыі пакуль не вядома. Накіраваны запыты ў Hoster.by і Міністэрства інфармацыі. На дадзены час, паводле дадзеных маніторынгу Яндэкс, выяўленыя праблемы з даступнасцю сайта.
«Media-Pоlesye.by» выходзіць з чэрвеня 2012 года, з'яўляецца адным з нямногіх сайтаў у Беларусі, якія маюць статус сеткавага СМІ. Над сайтам працуе прафесійная каманда журналістаў, медыя наведваюць парадку 30-40 тысяч карыстальнікаў у суткі.
«Такім чынам, мы далучыліся да кагорты свабодных сайтаў, якія ўвайшлі ў спіс непажаданых для сённяшніх уладаў у Беларусі. Нагадаем, у ліпені дома ў галоўнага рэдактара Святланы Гарды, ключавых супрацоўнікаў і ў офісе «Медыя-Палесся» прайшлі ператрусы. Тэхніка і іншыя носьбіты інфармацыі да гэтага часу не вернутыя. Нягледзячы на блакаванне сайта, рэдакцыя не спыняе сваю працу», – напісалі журналісты ў сваім Тэлеграм-канале.
Тэлеграм/нг