Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да ваенных вучэнняў «Захад-2021», якія праз тыдзень пачынаюцца ў Калінінградскай вобласці Расіі і ў Беларусі.
Сёлета з расійска-беларускімі манеўрамі звязана значна больш чутак і боязяў, чым падчас апошніх вучэнняў у 2017 годзе. Паводле сцэнару, войскі будуць адказваць на нападзенне фіктыўных заходніх дзяржаў. НАТА асцерагаецца, што могуць здарыцца правакацыі ў выглядзе парушэння дзяржаўнай мяжы Літвы або Польшчы расійскімі або беларускімі салдатамі. На думку эксперта з Польскага інстытуту міжнародных спраў Анны Дынэр, гэта элемент інфармацыйнай вайны, якую вядзе Расія, але нічога нельга выключаць.
- Незалежныя крыніцы паведамляюць, што на паўночным захадзе Беларусі паявіліся прадстаўнікі расійскай выведкі. Калі б здарыліся выпадкі парушэння дзяржаўнай мяжы, на гэтыя інцыдэнты неабходна адказаць.
Вучэнні «Захад» пачнуцца 10 верасня і працягнуцца тыдзень. У іх будзе ўдзельнічаць агулам 200 тыс салдат, 80 самалётаў, 15 суднаў, 290 танкаў ды 240 гармат.
ПР/нг