Заснавальніца і кіраўнік Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом» Вольга Карач прызнаная датычнай да тэрарыстычнай дзейнасці. На думку самой актывісткі, у спіскі тэрарыстаў трапляюць тыя, хто не толькі рэзка крытыкуе ўладу Лукашэнкі, але і дапамагае беларускаму пратэсту, публікуе праўду пра тое, што адбываецца ў краіне.
Вольга Карач гаворыць, што яна прайшла доўгі шлях – ад дэструкцыйнай асобы, паводле меркавання беларускіх праваахоўных органаў, да тэрарысткі. А дата аб’яўлення яе датычнай да тэрарыстычнай дзейнасці абраная невыпадкова.
- Чаму менавіта сёння? Таму што ў панядзелак мы заявілі, што будзем рыхтаваць і праводзіць кампанію па зрыве рэферэндуму, па зрыве паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі і па выхадзе Беларусі з саюзных дамоваў.
На думку Вольгі Карач, паступовая страта незалежнасці Беларусі і аб’яднанне яе з Расіяй становіцца ўсё больш рэальнай пагрозай.
Акрамя Карач, у спіс тэрарыстаў трапілі таксама Вадзім Гулевіч, Наталля Матвеева, Аляксей Глотаў, Кірыл Ашурок, Зміцер Сасноўскі, Дзяніс Хофман (Хромаў). Усе яны - фігуранты справы «атрады грамадзянскай самаабароны» (ОГСБ), якія таксама патрапілі ў спіс КДБ.
нг