Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў узгадніла павышэнне коштаў на мяса і мясапрадукты, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Такі дазвол дадзены юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю названай прадукцыі на ўнутраным рынку.
«Павышэнне ў памеры, які не перавышае 4,9% у адносінах да коштаў на 28 лютага 2021, можа быць зроблена пазначанымі суб'ектамі да 23 верасня 2021 года», – гаворыцца ў паведамленні. Як патлумачылі, гэтае рашэнне прынята ў мэтах кампенсацыі росту выдаткаў на сыравіну і матэрыяльныя рэсурсы. Раней камісія пры Саўміне таксама дазволіла падняць цэны на малочную прадукцыю, хлеб і хлебабулачныя вырабы – на 4,9%, на дзіцячае харчаванне – на 4%, алей – на 15%, на рыс – на 4%.
Навіны/нг