Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» выходзіць з падпарадкавання канцэрну «Белнафтахім». Пра гэта гаворыцца ва ўказе прэзідэнта № 275 ад 16 ліпеня, афіцыйна апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Нагадаем, што 3 ліпеня ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 9 беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх лічацца кампаніі беларускай нафцянкі, піша zerkalo.io.
Дакумент уступае ў сілу з моманту апублікавання. Гэта значыць, што вытворчае абʼяднанне «Беларуснафта» больш не ўваходзіць у склад канцэрна «Белнафтахім». Акрамя таго, ва ўказе прапісана, што зараз прызначаць і здымаць з пасады старшыні можна толькі па ўзгадненні з прэзідэнтам.
3 чэрвеня ЗША аднавілі санкцыі супраць дзевяці беларускіх дзяржпрадпрыемстваў – у іх спіс патрапіў і «Белнафтахім». З-за гэтага любыя аперацыі з прадпрыемствамі або іх даччынымі кампаніямі, у якіх доля канцэрна больш за 50%, забароненыя для амерыканскіх юрыдычных і фізічных асоб.
Эксперты прагназавалі, што найбольш адчувальны ўдар можа быць звязаны з адмовай буйных нафтавых кампаній Расіі пастаўляць нафту на «Нафтан». Па дадзеных Reuters, ужо ў траўні расійскія нафтавікі спынілі забяспечваць наваполацкі НПЗ сыравінай, баючыся патрапіць пад другасныя санкцыі амерыканскай адміністрацыі.
Персанальна «Беларуснафта» ў санкцыйных спісе не пералічваецца.
Раней удзельнікі рынка звярталі ўвагу, што на сайце «Белнафтахіма» была інфармацыя пра тое, што канцэрн зʼяўляецца кіруючай структурай «Беларуснафты».
«І хоць абзац ужо выдалілі, ніхто не ведае, як ён можа паўплываць на лёс санкцый у будучыні. Расплывістасць фармулёвак санкцыйных дакументаў адкрывае амерыканцам шырокія магчымасці для ўздзеяння на беларускія ўлады», – адзначаў аналітык.
ав