Палітвязняволенай віцяблянцы Юліі Кашаверавай адмовілі ў памілаванні. Пра гэта паведаміў бацька Юліі Сяргей. Юлія Кашаверава дасылала прашэнне аб памілаванні ў так званы «Круглы стол дэмакратычных сіл» Юрыя Васкрасенскага.
Чуткі пра «амністыю» з'явіліся ў сярэдзіне ліпеня, калі палітвязням сталі масава прыходзіць лісты ад імя «Круглага стала дэмакратычных сіл», дзе ім прапанавалі папрасіць памілаванне ў Лукашэнкі, пасля чаго іх могуць вызваліць.
Праваабаронцы адзначаюць, што ініцыятыва Васкрасенскага ніякай юрыдычнай сілы не мае. Больш за тое: нягледзячы на тое, што ініцыятыва «прывязана» да праекту закона пра амністыю, вызваляць зняволеных мяркуецца зусім не
па гэтым законе.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск