Беларуская Служба

Узнік новы праект «Гісторыя адной сям'і», які распавядае цяжкія гісторыі пераезду

05.09.2021 15:11
Пасля падзей 2020 года праз палітычныя пераследы тысячы семʼяў вымушана пакінулі свой дом. 
Гісторыя Караліны і Андрэяpolitemigrant.tilda.ws

Новы праект «Гісторыя адной сям'і» распавядае цяжкія гісторыі пераезду, адаптацыі і тугі па радзіме васьмі беларускіх семʼяў.

Пасля падзей 2020 года праз палітычныя пераследы тысячы семʼяў вымушана пакінулі свой дом. Для многіх пераехаць у іншую краіну – гэта цяжкі выбар паміж свабодай, дабрабытам блізкіх і патрыятызмам. Вымушаны пераезд, цяжкая адаптацыя да новых умоў, пачуццё віны, абвінавачванне ў здрадзе ад тых, хто застаўся на радзіме – няпоўны спіс праблем, з якім сутыкаецца беларускі палітычны эмігрант.

«Ідэя праекта ўзнікла яшчэ ў Мінску, калі я думала пра тое, як адчуваюць сябе мае сябры, якія зʼехалі. Патрэбная форма рэалізацыі падабралася, калі я пераехала ў Кіеў.
Гэтым праектам я хацела паказаць, як цяжка чалавеку адаптавацца да новага месца, асабліва, калі ён вымушана бяжыць са сваёй Радзімы і перавозіць з сабой усю сямʼю», – кажа аўтарка Таццяна Свірэпа.

ав/Вясна