Сёння ў 12 гадзін па беларускім часе абвесцяць прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Пракурор запрасіў для іх 12 гадоў турмы.
Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Абвяшчэнне прысуду будзе адкрытым.
Апошняя слова ў судзе Марыя Калеснікава пачала на беларускай мове, працытаваўшы ўрывак Альгерда Бахарэвіча, які ёй даслалі ў лісце салідарныя беларусы. Марыя адзначыла, што працэс над ёй і Максімам гістарычны, незалежна ад таго, якім будзе па ім рашэнне.
Казала Марыя пра маральнае выбары, сумленне, павагу і любоў да людзей. Пра тое, што з якой бы афарбоўкай па тэлебачанні не гучала слова «дэмакратыя», нельга ігнараваць тое, што напісана пра Беларусь у Асноўным законе.
Яна падзякавала ўсім адвакатам, якія былі пазбаўленыя права на прафесію ў ходзе гэтага працэсу, і скончыла апошняе слова характэрным выступам Марыі Калеснікавай пра будучыню Беларусі, нібы і года не прайшло.
ав