Беларуская Служба

Жыхара Гомля вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады за каментар у сеціве

06.09.2021 12:07
У чэрвені 2020 года Раман пакінуў каментар пад відэа з жорсткага разгону акцыі пратэсту. 
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд Чыгуначнага раёну Гомля 6 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 40-гадовага жыхара абласнога цэнтру Рамана Скапцова. Яго абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады», гэта значыць, супрацоўніка міліцыі.

У чэрвені 2020 года Раман пакінуў каментар пад відэа з жорсткага разгону акцыі пратэсту. «Усе людзі як людзі, а гэты – ч...о». Каментар следства расцаніла як «абразу прадстаўніка ўлады».

З ператрусам да Скапцова міліцыя прыйшла ў сакавіку 2021 года. Была канфіскавана тэхніка, пачалося расследаванне крымінальнай справы. Прадстаўнік пракуратуры Дзмітрый Гусакоў заявіў, што міліцыянт – прадстаўнік улады, які знаходзіцца «пад асаблівай абаронай дзяржавы» і прасіў на гэтай падставе суд зрабіць пасяджэнне закрытым. Суд падтрымаў прапанову, і зачыніў пасяджэнне. Пацярпелы на суд не з'явіўся, прасіў разглядаць справу без яго ўдзелу.

За «абразу прадстаўніка ўлады» Скапцову пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Навіны/нг