Беларуская Служба

Дырэктара пакаралі 5 гадамі калоніі, а ІТ-кампанію выключылі з Парку высокіх тэхналёгій

06.09.2021 15:17
Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне суду Маскоўскага раёну ў справе дырэктара ІТ-кампаніі «Тэхнакратыя» Дзмітрыя Канапелькі, паведаміў адваката асуджанага айцішніка.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjneshutterstock.com/Alexander Kirch

Сёлета ў чэрвені чатырох фігурантаў справы «аб лазернай указцы» асудзілі на 5 гадоў кожнага з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усіх прызналі вінаватымі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

А днямі стала вядома, што кампанія «Тэхнакратыя», якую ўзначальвае Дзмітрый Канапелька, больш не ўваходзіць у структуру Парку высокіх тэхналёгій. Яе назва адсутнічае ў спісе спісу рэзідэнтаў, напісала Свабода.

Паводле інфармацыі рэсурсу dev.by, сам Дзмітрый Канапелька не ініцыяваў выхаду кампаніі з ПВТ.

У «справе аб указцы» значыліся чатыры фігуранты, усе валанцёры штабу прэтэндэнта ў прэзідэнты, экс-банкіра Віктара Бабарыкі, ужо асуджанага на 14 гадоў калоніі: Дзмітрый Канапелька (дырэктар ІТ-кампаніі), Ігар Ярмолаў (настаўнік школы танцаў), Уладзіслаў Карэцкі (асвятляльнік кінастудыі «Беларусьфільм»), Мікалай Сасеў (беспрацоўны).
Іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы да «масавых беспарадкаў». Суддзя Святлана Бандарэнка прызнала ўсіх вінаватымі ў «навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца ўчыненнем гвалту над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады» (ч.1. арт. 13; ч.2. арт. 293; ч.3 арт. 293).

Абвінавачванне тычыцца падзеяў 9-12 жніўня 2020 году. Кожны, на думку дзяржабвінаваўцы, «меў намер асабіста ўдзельнічаць у масавых беспарадках, часткова забяспечыўшы нявызначаных асобаў у мэтах прымянення адпаведныя прадметы».

яс