Беларуская Служба

НАУ заклікае напісаць ліст Генеральнаму дырэктару ЮНЭСКА ў абарону беларускай культуры

06.09.2021 19:44
Адкрыты ліст супраць знішчэння рэжымам Лукашэнкі нацыянальнай беларускай культуру працягваюць падпісваць вядомыя людзі.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. Shutterstock/Novikov Aleksey

Ліст перададзены Генеральнаму дырэктару ЮНЭСКА Одры Азуле.

Ліст ініцыявала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. НАУ заклікае беларусаў напісаць у Instagram Одры Aзуле просьбу прыслухацца да адкрытага ліста і падтрымаць беларускі народ«.
Кіраўнік НАУ Павал Латушка адзначыў, што па стане на канец жніўня гэтага года зафіксавана больш за тысячу выпадкаў рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры:

- Дзясяткі яе актывістаў прайшлі праз турмы. З агульнай колькасці 74 з'яўляюцца вязнямі сумлення. Мы заклікаем усіх неабыякавых дзеячаў культуры падпісаць зварот да Генеральнага Дырэктара ЮНЭСКА Одры Азуле. Мы заклікаем беларусаў адправіць у ЮНЭСКА ліст ад свайго імя і далучыцца да дзеячаў сусветнай культуры.

Падрабязнасці ў ТК-Паўла Латушкі.

Да дзеячаў культуры, сярод якіх нобелеўскія лаўрэаты, апошнім часам далучыўся вядомы польскі акцёр і кінарэжысёр Анджэй Сэвэрын і расійскі журналіст, пісьменнік і акцёр Арцемій Троіцкі.

яс