«Літоўская мытня працягвае рэалізоўваць санкцыі, уведзеныя ЕЗ адносна беларускіх кампаній. Груз БелАЗа не прапушчаны праз порт Клайпеды», – гаворыцца ў паведамленні літоўскай мытні, піша «Новы час».
Гаворка ідзе пра 18 кантэйнераў з чатырма машынакамплектамі для кар'ерных самазвалаў БелАЗ, якія шырока выкарыстоўваюцца ў горназдабыўнай галіне, а таксама могуць быць адаптаваная для іншых мэтаў.
Зараз праводзіцца даследаванне, якое і вырашыць далейшы лёс грузу. БелАЗ у чэрвені быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый Еўрапейскага Звязу.
эж