Беларуская Служба

У навучальным цэнтры ў Печах зноў загінуў вайсковец

07.09.2021 16:28
У навучальным цэнтры ў Печах інцыдэнты з гібеллю салдат адбываюцца з трагічнай рэгулярнасцю.
ІлюстрацыяКырніца: Мінабароны Беларусі

 У 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах загінуў вайсковец. Міністэрства абароны пачало праверку.

Як паведамляе REFORM.by са спасылкай на прэс-службу Мінабароны, паводле папярэдняй інфармацыі малады чалавек параніў сябе падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй.

На месцы працуе следча-аператыўная група. Мінабароны выказвае спачуванні сямъі загінулага і акажа родным і блізкім неабходную дапамогу.

У навучальным цэнтры ў Печах інцыдэнты з гібеллю салдат адбываюцца з трагічнай рэгулярнасцю. Адной з самых рэзанансных падзей стала смерць салдата Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка 2017 года.

эж