Беларуская Служба

Мэр Львова паабяцаў стварыць медыяхаб для беларускіх журналістаў

08.09.2021 08:49
«Я шчаслівы, што сёння ў нас ёсць магчымасць працягнуць руку дапамогі нашым беларускім сябрам».
Андрэй Садовы і Святлана Ціханоўская ў Карапачы Крыніца: facebook.com/andriy.sadovyi

Мэр Львова Андрэй Садовы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай на палях эканамічнага форуму ў  польскім Карпачы.

«Львоў – горад свабодных людзей. Я шчаслівы, што сёння ў нас ёсць магчымасць працягнуць руку дапамогі нашым беларускім сябрам, якія сёння як ніколі маюць патрэбу ў падтрымцы і абароне. Пагадзіліся са Святланай аб адкрыцці ў Львове медыяхаба для незалежных беларускіх журналістаў», – напісаў садовы ў Facebook па выніках сустрэчы, перадае REFORM.by.

эж


30-ы Эканамічны форум распачаўся ў Карпачы

07.09.2021 11:15
У Карпачы запланавана прыкладна 350 асноўных мерапрыемстваў - пераважна дыскусійныя панэлі і дэбаты з удзелам экспертаў, палітыкаў, прадстаўнікоў урада.

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніком МЗС Чэхіі

07.09.2021 18:21
Кулганэк праінфармаваў Ціханоўскую, што ў адпаведнасці з даручэннем чэшскага прэзідэнта, якое той даў пасля сустрэчы са Святланай, у Чэхіі цяпер працуюць над стварэннем офіса беларускіх дэмакратычных сіл.