Памежны камітэт і беларускія СМІ паведамляюць, што здарэнне адбылося яшчэ 3 верасня на памежным пераходзе Грыгароўшчына – Патэрніекі, але паведамленне пра яго з'явілася толькі сёння.
Паводле беларускіх уладаў, 15 грамадзян Афганістану дзясяты раз спрабавалі падаць хадайніцтвы на прыстанішча ў Латвіі, але беспаспяхова. Адзін з іх у адчаі кінуўся пад фуру, якая ехала з латвійскага КПП на беларускі.
Спецыяліст Варшаўскага універсітэта па пытаннях балтыйскіх краін Сандра Ужуле-Фонс сказала нам, што латвійскія крыніцы не аднатавалі гэтага здарення.
- Аб гэтым паведамілі толькі расійскія медыя. Латвійскія СМІ ўвоге не засяроджваліся на гэтым інцыдэнце. Здарэнне адбылося 31 жніўня. На наступны дзень паведамілі, што 9 афганцаў, спрабавалі прарвацца да латвійскай мяжы, але насамрэч, у Латвіі больш іракцаў. Латышы, падобна як літоўцы вяртаюць іракцаў назад у Беларусь. 11 жніўня ў памежанй зоне на тры месяцы ўведзена надзвычайнае становішча. Трэба адзначыць, што людзі, якія трапляюць на тэрыторыю Латвіі падчас надзвычайнага становішча не могуць хадайнічаць аб прытулку. Цяпер яны качуюць каля мяжы. Латвійскія ўлады лічаць, што Беларусь мэтанакіравана адпраўляе мігрантаў на мяжу з Латвіяй і што гэта элемент гібрыднай вайны.
На апублікаваным відэа бачна, што мужчына кінуўся пад заднія колы грузавіка, які ехаў на невалікай хуткасці. Кіроўца спыніўся своечасова. Мужчына на сваіх сілах падняўся спад грузавіка і адышоў да сваіх. На відэазапісе відаць, што беларускія памежнікі не прысвяцілі яму ніякай увагі.
яс