Беларуская Служба

9 верасня Лукашэнка ізноў сустракаецца з Пуціным у Маскве

08.09.2021 17:25
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што на сустрэчы ў Маскве будуць падпісвацца афіцыйныя дакументы.
Prezydent Rosji Władimir Putin i prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenko
Prezydent Rosji Władimir Putin i prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkoPAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што Уладзімір Пуцін на сустрэчы 9 верасня ў Маскве будзе падпісваць з Аляксандрам Лукашэнкам афіцыйныя дакументы, перадае Свабода.

Раней пра будучае падпісанне так званых «дарожных мапаў» гаварыў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Аднак неўзабаве гэтыя словы абверглі.

Паводле Пяскова, Пуцін з Лукашэнкам абмяркуюць сітуацыю ў Афганістане, але асноўнай тэмай будуць двухбаковыя адносіны Расіі і Беларусі, прычым Пуцін ня будзе настойваць на прызнанні афіцыйным Мінскам паўвострава Крым расійскай тэрыторыяй.

яс