Галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына адмовілася даваць паказанні, паведамляе сайт Naviny.by са спасылкай на дачку журналісткі Ганну.
«Са слоў адваката, яна адчувае сябе добра. Ніякіх следчых дзеянняў не праходзіць, таму што мама не дае паказанняў», – расказала Ганна.
Леўшыну затрымалі 18 жніўня. За гэты час яе дачка атрымала толькі адзін ліст, напісаны ў першы дзень зняволення.
Першапачаткова Ірыну Леўшыну і былога дырэктара БелаПАН Дзмітрыя Наважылава затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі або падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Аднак затым ім былі выстаўленыя абвінавачванні па артыкуле аб ухіленні ад выплаты падаткаў.
Праваабаронцы прызналі Леўшыну і Наважылава палітвязнямі. Яны таксама расцанілі іх затрыманне і ператрусы ў іншых супрацоўнікаў БелаПАН «працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюджвання непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова».
вс