Для сумеснага баявога дзяжурства ў складзе нядаўна створанага вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі заступілі зенітна-ракетныя і авіяцыйныя падраздзяленні дзвюх краін.
На аэрадроме ў Баранавічах прайшоў «урачысты рытуал» заступлення на баявое дзяжурства для аховы паветраных межаў так званай «саюзнай дзяржавы».
Адначасова ў гэты ж час на Гродзеншчыне заступілі на баявое дзяжурства спецыялісты расійскіх зенітных ракетных войск, паведамляе Радыё «Свабода».
вс