9 верасня суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Аляксандра Васейкіна вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Віцябляніну прысудзілі два з паловай гады «хатняй хіміі». Падставай для такога прысуду стаў каментар пад фатаграфіяй на старонцы Вольгі Карач у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», на якой супрацоўнік ДАІ з Ганцавіч Ігар Вольніч затрымлівае ўдзельніка пратэстаў.
Сам Ігар Вольніч у судзе не браў удзел, а толькі адзначыў у пісьмовым тлумачэнні, што «адчуў пачуццё ўнутранага дыскамфорту, сорам, крыўду, абурэнне».
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск