Інфармацыя пра тое, што дырэктар звольнены, з'явілася яшчэ напачатку жніўня, аднак спадар Піталенка значыўся дырэктарам школы на афіцыйным сайце да верасня. Сяргей Піталенка ўзначальваў школу №44 з 2010 году.
Пасля выбараў на YouTube быў апублікаваны аўдыязапіс, на якім кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сташэўскі ўгаворваў чальцоў участковай выбарчай камісіі, якую ўзначальваў Сяргей Піталенка, перапісаць пратаколы падліку галасоў.
Некаторыя дэталі таго інцыдэнту Сяргей Піталенка расказаў у інтэрвʼю газеце «Народная воля», якое было апублікавана большае за год таму. Папяровай газеце з гэтым матэрыялам выйсці не атрымалася, бо друкарня адмовілася яе друкаваць.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск