Лідарцы беларускай народнай апазіцыі Святлане Ціханоўскай 11 верасня споўнілася 39 гадоў.
Ужо больш за год Святлана Ціханоўская з дзецьмі прымушаная жыць за мяжой. Яе муж Сяргей, з-за якога яна трапіла ў палітыку, з канца мая 2020 года знаходзіцца за кратамі. Закрыты «суд» над ім адбываецца ў Гомелі.
Сяргей Ціханоўскі павіншаваў сваю жонку з днём нараджэння. Адвакат Наталля Мацкевіч паведаміла ў сетцы Twitter, што на выпадак, калі ліст не дойдзе, ён прасіў сказаць, што больш шчырага і сумленнага чалавека, чым Святлана, ён ніколі ў жыцці не сустракаў.
вс