Беларуская Служба

Полацкі райвыканкам вырашыў змяніць назвы помнікаў прыроды з беларускай мовы на рускую

12.09.2021 11:17
Выцясненне беларускай мовы з усіх сфер жыцця з'яўляецца адным з асноўных трэндаў цяперашніх уладаў Беларусі.
 -
"ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыфота: wikipedia.org

Афіцыйна ў дакуменце, які быў апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Беларусі, перайменаванне завецца «ператварэннем». Геалагічны помнік прыроды «Пярун-камень Полацкі» стаў называцца «Перун-камень Полоцкий», «Вялікі камень Бікульніцкі» – «Большой камень Бикульничский», а «Барысаў камень Полацкі» – «Борисов камень Полоцкий» і гэтак далей. Усяго ў спісе шэсць помнікаў прыроды мясцовага значэння. Матывы мясцовых уладаў Полацка застаюцца незразумелымі.

Паводле закона «Аб назве геаграфічных абʼектаў», «у Рэспубліцы Беларусь назвы геаграфічным абʼектам надаюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову».

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск