Былога кіраўніка грамадскага аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Віктара Фенчука затрымалі яшчэ на 10 сутак – у дадатак да ранейшых 12.
Паведамляецца, што цяпер ён затрыманы па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Фенчука затрымалі 1 верасня, у офісе АПБ прайшоў ператрус. Мужчыну асудзілі на 12 сутак, увесь гэты час ён знаходзіцца на Акрэсціна.
Увосень 2020-га Фенчука затрымлівалі падчас вулічных маршаў.
Еўрарадыё/нг