Беларуская Служба

Дзмітрыя Баскава выключылі са складу Савету КХЛ

13.09.2021 13:31
Дысцыплінарная камісія Міжнароднай федэрацыя хакею на лёдзе (IIHF) вырашыла дыскваліфікаваць са спартовай дзейнасці старшыню Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Дзмітрыя Баскава. 
Дзмітрый БаскаўФота: hockey.by

13 верасня Агульны сход удзельнікаў ТАА «Кантынентальная хакейная ліга» абраў новы склад Савету дырэктараў КХЛ на сезон 2021/2022. У яго не ўвайшоў былы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі і старшыня назіральнага савету менскага «Дынама» Дзмітрый Баскаў, піша Белсат.

Замест Баскава ў савеце КХЛ будзе генеральны дырэктар ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Мінск» Сяргей Сушко.

Нагадаем, што Дысцыплінарная камісія Міжнароднай федэрацыя хакею на лёдзе (IIHF) вырашыла дыскваліфікаваць са спартовай дзейнасці старшыню Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Дзмітрыя Баскава. Рашэнне апублікавалі 8 верасня.

Рашэнне прынялі пасля 10-месячнай праверкі дысцыплінарнай камісіі. Тая прызнала Баскава вінаватым у парушэнні Нормаў паводзінаў IIHF праз спробы наўпроставага ўплыву на іншых, каб тыя падтрымлівалі ўрад Беларусі, у пагрозах і дыскрымінацыі беларускіх атлетаў праз іхныя палітычныя погляды. Таксама Баскава прызналі вінаватым у парушэнні артыкулу 5 Алімпійскай хартыі і правілаў IIHF праз адкрытае падтрыманне Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля гэтага Дзмітрый Баскаў напісаў заяву аб сыходзе з Федэрацыі хакея Беларусі.

ав

Прэзідэнт Федэрацыі хакею Беларусі Дзмітрый Баскаў дыскваліфікаваны на 5 гадоў

08.09.2021 15:10
Такое рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя хакею.