Беларуская Служба

Сёння – год «карагоду» ў Брэсце

13.09.2021 14:36
Па гэтай справе асуджаныя некалькі дзясяткаў чалавек.
Biało-czerwono-biała flaga
Biało-czerwono-biała flagaShutterstock.com/ Mazur Travel

Год таму, 13 верасня 2020 года, у Брэсце падчас чарговай акцыі пратэсту дэманстранты перакрылі рух на скрыжаванні праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі, зладзіўшы карагод. Каб іх разагнаць, прыехаў вадамёт.

Гэты карагод пацягнуў незваротныя наступствы. Была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія прывялі да парушэння працы транспарту і прадпрыемстваў) КК.

СК выявіў 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду, а 108 чалавекам былі выстаўленыя абвінавачванні.

Людзей судзяць групамі, даючы тэрміны ад «хатняй хіміі» да рэальных тэрмінаў (да трох з паловай гадоў звычайнай хіміі).

Ужо асуджана больш за 80 чалавек.

ав/Наша Ніва

Лукашэнка паставіў Захаду ўльтыматум перад пачаткам дыялогу: адмяніць санкцыі

12.09.2021 15:35
Лукашэнка параіў «заняцца сваімі праблемамі, якія еўрапейцы не могуць вырашыць».