Беларуская Служба

Доступ да сайта «Беларускі партызан» заблакаваны

13.09.2021 15:40
Сёння некаторыя карыстальнікі з Беларусі ўжо не змаглі трапіць на сайт «Беларускі партызан».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пры спробе ўваходу з'яўляецца надпіс «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі». Пра прычыны такога рашэння міністэрства пакуль не паведаміла.

Такім чынам, «Беларускі партызан» папоўніў спіс незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх на тэрыторыі Беларусі забаронены. Зачыстка інфармацыйнага поля працягваецца.

ав

ААН працягвае збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

12.09.2021 21:08