Беларуская Служба

Асуджаным журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пералічылі тэрмін зняволення

14.09.2021 10:35
Цяпер ён карацейшы на 2,5 месяца.
Kaciaryna Andrejewa
Kaciaryna AndrejewaTelewizja Biełsat

Пра гэта Свабодзе паведаміў муж Кацярыны Ігар Ільяш. «Кацярыне памянялі бірку на казённай сукенцы, і цяпер там значыцца новая дата вызвалення – 5 верасня», – паведаміў Ігар Ільяш пасля тэлефанавання ад жонкі з калоніі.

«Кацярына расказала, што адчувае сябе добра, голас быў бадзёры. Раней яна пісала ў лістах, што ад 1 верасня яе ў каледж (ПТВ) залічылі, вучыцца на цырульніка. Кажа, што выкладчыкі прыемныя, добрая агульная атмасфера – вельмі дапамагае абстрагавацца ад сумнай рэчаіснасці. То бок навучальны працэс ёй прыносіць пазітыўная эмоцыі».

Ільяш удакладніў, што такое ж рашэнне было ўхваленае судом і адносна Дар'і Чульцовай.

ав