Беларуская Служба

У Магілёве асудзілі доктарку за адміністраванне чатам

15.09.2021 15:19
Характэрна, што чат не прызнаны экстрэмісцкім – гэта значыць, затрымліваць Марыю Ляпёшкіну не было за што.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Телеграм-канал медыкаў паведаміў, што ў Магілёве была затрыманая лекар-оталарынголаг Марына Ляпёшкіна. Телеграм-каналы, афіляваныя з сілавымі структурамі, паведамілі, што прычынай затрымання стала тое, што Ляпёшкіна адміністравала чат «Медыкі з народам. Магілёў». Характэрна, што чат не прызнаны экстрэмісцкім – гэта значыць, затрымліваць Марыю Ляпёшкіну не было за што.

Суд Магілёўскага раёну асудзіў медыка на 30 базавых велічынь штрафу. Ёй паставілі ў віну парушэнне па арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

У раскладзе суда працэс над Ляпёшкінай адсутнічаў.

нг