Беларуская Служба

Прававая канферэнцыя па прызнанні рэжыму Лукашэнкі злачынным адбудзецца 11 кастрычніка

16.09.2021 10:25
Па словах юрыстаў, працэдура прыняцця справы можа заняць не адзін год.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjneshutterstock.com/Alexander Kirch

У канцы жніўня Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне анансавала прававую канферэнцыю ў Нюрнбэргу. Яна неабходна, каб паскорыць працу па прызнанні рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным і прыцягненнi да адказнасці вінаватых у рамках універсальнай юрысдыкцыі.

Канферэнцыя запланаваная на 11 кастрычніка.

У Нюрнбэргу сустрэнуцца палітыкі, юрысты і праваабаронцы, каб зацвердзіць план дзеянняў, які наблізіць правасуддзе над рэжымам. НАУ арганізуе анлайн-трансляцыю канферэнцыі. Прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным – гэта ўнікальны працэс. Расследаванне абцяжарана тым, што прадстаўнікі нелегітымнай улады яму перашкаджаюць. Яго даводзіцца весці за межамі краіны месца злачынства.

У суд ААН ужо падавалі пазоў супраць Беларусі па пытанні катаванняў, але суд ААН адзін, а ў свеце шмат краін з праблемамі. Па словах юрыстаў, працэдура прыняцця справы на разгляд можа заняць не адзін год. Чым больш медыйнай і палітычнай увагі будзе прыцягнута да праблемы, тым больш шанцаў на поспех.

Тэлеграм/нг