Беларуская Служба

Віцебскія ўлады ліквідавалі культурніцкую арганізацыю Vitebsk4.me

16.09.2021 11:57
Апошнія пяць гадоў аб'яднанне Vitebsk4.me было лідарам і наватарам культурнай прасторы Віцебска.
Аўдыё
:
фота:https://rada.fm

Віцебскія ўлады ліквідавалі культурніцкую арганізацыю "Віцебск для мяне" (Vitebsk4.me). Маючы невялікі склад, камандзе ўстановы атрымлівалася ахопліваць розныя сферы на высокім прафесійным узроўні.

Апошнія пяць гадоў аб'яднанне Vitebsk4.me было лідарам і наватарам культурнай прасторы Віцебска. Гэтая адкрытая пляцоўка дапамагала ў самарэалізацыі маладым музыкам, журналістам, мастакам, фатографам, пісьменнікам, даследнікам. На базе Vitebsk4.me праводзіліся шматлікія рэгулярныя і нерэгулярныя мерапрыемствы: лекцыі "Навука не ў сабе", штогадовы фэст "Свята Ветру" і шмат іншых. Пасля закрыцця арганізацыі ў культурнай сферы Віцебска замест творчасці можа запанаваць бюракратызм і чынавенскі фармалізм.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск