Беларуская Служба

Праваабаронцы прызналі палівязнямі яшчэ сем чалавек

16.09.2021 13:07
На сёння ў Беларусі налічваюцца 674 палітвязні і тысячы людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Аляксея Салдаткіна, Віктара Фенчука (экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны»), Аляксандра Багданава, Максіма Крука, Кірыла Волаха, Алега Караля і Мікалая Папеку. Як піша праваабарончы сайт «Вясна», усім ім выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і людзей, затрыманых за ўдзел у мірных сходах, ды спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр «Вясна», «Прававая ініцыятыва», Lawtrend, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

На сёння ў Беларусі налічваюцца 674 палітвязні і тысячы людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах.

вс