Беларуская Служба

У Беларусі ўпершыню назвалі экстрэмісцкім тэлеграм-канал студэнтаў

16.09.2021 18:10
Упершыню тэлеграм-каналы і чаты сталі абʼяўляць «экстрэмісцкімі» ў Беларусі ў снежні 2018 года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

У Беларусі з'явіўся першы студэнцкі тэлеграм-канал, які прызнаны экстрэмісцкім. Гэта тэлеграм-канал «БНТУ 97%». Раней экстрэмісцкім быў прызнаны чат канала, паведамляе «Еўрарадыё».

Інфармацыйная прадукцыя канала «БНТУ 97%» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі па заяве пракуратуры Савецкага раёна Мінска.

Упершыню тэлеграм-каналы і чаты сталі абʼяўляць «экстрэмісцкімі» ў Беларусі ў снежні 2018 года. З лютага 2021 года рэжым Лукашэнкі рэгулярна прызнае тэлеграм-каналы і чаты «экстрэмісцкімі».

Чытаць «экстрэмісцкія» телеграм-каналы або чаты не забаронена. Але «распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.

вс