Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэты дзень быў устаноўлены паводле ўказу Лукашэнкі 7 чэрвеня 2021 года.
Згаданая дата прымеркаваная да агрэсіі Савецкага Саюзу супраць Польшчы, у выніку якой абедзве часткі Беларусі былі аб'яднаныя.
Шматлікія аглядальнікі адразу ж пасля ўстанаўлення дня ў гэтай даце ўбачылі свайго роду помсту Польшчы з боку рэжыму Лукашэнкі за прынцыповую пазіцыю Варшавы адносна падзей у Беларусі. У сваю чаргу беларускі гісторык Ігар Мельнікаў мяркуе, што за гэтым стаіць Масква.
слухайце аўдыёфайл
Тым часам святкаванне нядаўна ўстаноўленага дня будзе адбывацца з размахам і выкарыстаннем немалых бюджэтных сродкаў.
вс