Крымінальная справа аб забойстве Рамана Бандарэнкі прыпыненая – Генпракуратура не можа знайсці тых, хто збіў яго да смерці, паведамляе «Наша Ніва».
Рамана Бандарэнку забілі ў лістападзе 2020 года.
«Невядомыя ў цывільным» скралі яго з Плошчы Перамен пасля канфлікта з людзьмі, якія зразалі стужкі. Пасля ён апынуўся ў Цэнтральным РУУС, адкуль ужо патрапіў у рэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі, дзе і памёр. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы мінчукоў.
Аб'яднанне былых сілавікоў, якія выступаюць супраць гвалту і беззаконня, апублікавалі расследаванне з запісамі размоваў і білінгамі нумароў тэлефонаў як сцвярджаецца прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, хакейнага функцыянера Дзмітрыя Баскава і спартоўца Дзмітрыя Шакуты.
З расследавання вынікае, што яны былі ў той вечар на Плошчы Перамен пад прыкрыццём сілавікоў.
вс