Беларуская Служба

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення сябраў «Вясны»

17.09.2021 12:55
Сёння - першая гадавіна пачатку рэпрэсій супраць праваабаронцаў.
ПЦ "Вясна"фота: spring96.org

У першую гадавіну пачатку ў Беларусі беспрэцэндэнтных рэпрэсій супраць Праваабарончага цэнтра «Вясна» больш за 20 міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый распачынаюць кампанію з патрабаваннем вызваліць семярых затрыманых сябраў «Вясны» і прыцягнуць увагу да цяжкага становішча сотняў іншых зняволеных, якія сталі ахвярамі крымінальнага пераследу і апынуліся за кратамі выключна за ажыццяўленне свайго права на мірны сход і свабоду выказвання меркавання.

«Сёння спаўняецца год з тых часоў, як беларускія ўлады развязалі бессаромнае паляванне на ведзьмаў супраць «Вясны», адвольна затрымаўшы Марфу Рабкову, каардынатарку валанцёраў «Вясны». У наступныя месяцы яшчэ шэсць сябраў гэтай праваабарончай арганізацыі былі кінуты за краты і неабгрунтавана абвінавачаны ў крымінальных злачынствах за ажыццяўленне законнай праваабарончай дзейнасці», – гаворыцца ў заяве праваабарончых арганізацый.

Акцыі ў падтрымку вясноўцаў праходзяць у многіх гарадах шматлікіх еўрапейскіх краін.
За кратамі знаходзяцца Марфа Рабкова, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца.

ав

Калегі арыштаванага Мацкевіча распачалі кампанію «Філосаф за кратамі»

11.09.2021 11:18
 «Сутнасць у тым, каб стварыць эфект прысутнасці Мацкевіча ў публічнай прасторы»