Беларуская Служба

Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зліквідаваў Таварыства беларускай школы

17.09.2021 15:11
Арганізацыя сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей сваёй дзейнасці.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зліквідаваў Таварыства беларускай школы (ТБШ). У незалежнай Беларусі арганізацыя мела легальны статус апошнія чвэрць стагоддзя і сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей сваёй дзейнасці, паведамляе Свабода.

Сярод прэтэнзій Міністэрства юстыцыі — нібыта несапраўдны юрыдычны адрас, бо вярталася карэспандэнцыя, а таксама тое, што не апублікавалі справаздачу дзейнасці за неабходны прамежак часу.

Гэта ўжо другая афіцыйная забарона ў гісторыі аб’яднання. Роўна 85 гадоў таму адпаведнае распараджэнне выдала польская адміністрацыя «Крэсаў Усходніх».

ав

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення сябраў «Вясны»

17.09.2021 12:55
Сёння - першая гадавіна пачатку рэпрэсій супраць праваабаронцаў.