Беларуская Служба

У Беларусі другі дзень запар фіксуюць рэкордную колькасць хворых на каранавірус

18.09.2021 17:44
Паводле ацэнак экспертаў у галіне медыцыны, паказнікі маглі заніжацца ад 5 да 7 разоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne EPA/BRENDON THORNE

За мінулыя содні выявілі 1986 новых хворых на COVID-19. Гэта самая вялікая лічба за ўвесь час пандэміі. Да 17 верасня колькасць новых хворых штодня была меншай, чым 13 снежня, каля выявілі 1975 выпадкаў заражэння, паведамляе svaboda.org.

Колькасць зафіксаваных смярцей хворых на COVID-19 таксама трымаецца на максімальным паказніку – 13 чалавек.

Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэнне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспертаў у галіне медыцыны, паказнікі маглі заніжацца ад 5 да 7 разоў.

14 верасня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.

эж