Беларуская Служба

Паўла Севярынца этапавалі ў шклоўскую калонію, там загінуў Вітальд Ашурак

19.09.2021 08:08
У траўні Севярынца асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за арганізацыю "масавых беспарадкаў".
.
П. Севярынец Крыніца: https://www.facebook.com/vola.sieviaryniec

Палітвязня Паўла Севярынца этапавалі з магілёўскай турмы ў шклоўскую папраўчую калонію № 17. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка Вольга Севярынец. Яна нагадвае, што менавіта ў гэтай калоніі памёр пры нявысветленых абставінах палітвязень Вітальд Ашурак, піша euroradio. Два тыдні Севярынец будзе ў каранціне.

У траўні Севярынца асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за арганізацыю "масавых беспарадкаў". Апеляцыйны суд пакінуў прысуд без зменаў, але быў пералічаны 1 дзень СІЗА за 1,5 дні калоніі. Таму з тэрміна засталося 5,5 года. За кратамі палітык і пісьменнік знаходзіцца з 7 чэрвеня 2020 года. Дома яго чакаюць жонка і маленькі сын.

эж