Беларуская Служба

Журналісту-палітвязню Дзянісу Івашыну прад'явілі два новыя абвінавачанні

19.09.2021 11:34
Апошняя журналісцкае расследаванне Івашына тычылася ўкраінскіх беркутаўцаў, якія перашлі на службу да Лукашэнкі і ўдзельнічалі ў падаўленні мірных пратэстаў у Беларусі.
Дзяніс Івашы Крыніца: Новы час

Журналісту-палітвязню Дзянісу Івашыну прад'явілі два новыя крымінальныя абвінавачанні. Па якіх менавіта артыкулах – невядома.

Паводле дакумент, які даслаў начальнік следчага аддзела УКДБ жонцы палітвязня на яе пісьмовы зварот, 2 верасня Дзянісу Івашыну прадʼяўленыя два новых абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны да 9 месяцаў. На сёння Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гарадзенскай турме ўжо 190 дзён, піша «Новы Час».

За час знаходжання пад вартай Дзяніса неаднаразова вазілі на размовы ў КДБ, двойчы кідалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.Перад арыштам Дзяніс Івашын займаўся следчай журналістыкай, супрацоўнічаў з газетай «Новы Час».

Апошняя яго расследаванне тычылася ўкраінскіх беркутаўцаў, якія перашлі на службу да Лукашэнкі і ўдзельнічалі ў падаўленні мірных пратэстаў у Беларусі.

эж

Журналіст-палітвязень Дзяніс Івашын адмовіўся падпісваць пакаяльны ліст

07.09.2021 13:19
Івашын быў затрыманы 12 сакавіка 2021 года.